У год міру і стварэння 27 лютага 2023 года пастаяльцы домы-інтэрната для пенсіянераў і інвалідаў наведалі мемарыяльны музей Я. Коласа.

Гэта дом са сваёй атмасферай і гісторыяй, антуражам і унікальнасцю. Музей размешчаны ў доме, дзе жыў Якуб Колас з 1945 па 1956 гг., дзе захаваны асабістыя рэчы паэта і яго сям’і: кнігі, рукапісы, дакументы, мастацкія работы, якія ўвекавечваюць вобраз народнага паэта і герояў яго твораў. На першым паверсе дома пазнаёміліся з экспазіцыяй, якая расказвае аб жыццёвым і творчым шляху Якуба Коласа, пра яго грамадскую і навуковую дзейнасць.

На другім паверсе ўбачылі спальню, працоўны кабінет, гасціную і сталовую ў тым выглядзе, якімі яны былі пры жыцці паэта. У асабістым кабінеце з дня смерці пісьменніка да гэтага часу не кранутыя яго рэчы. Нават недапісаны Коласам ліст вось ужо на працягу 50 гадоў ляжыць на працоўным стале. Падчас напісання гэтага ліста ад сардэчнага прыступу 13 жніўня

1956 года памёр Якуб Колас.
Пастаяльцы акунуліся ў гісторыю і правялі дыскусію аб укладзе Я. Коласа ў гісторыю нашай Радзімы.